Вторник, 28.01.2025, 08:31
Приветствую Вас Гость | RSS

 ГУО «Осовский УПК ДС – БШ Осиповичского района»

Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 16
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа

Вывучаем новыя правілы беларускага правапісу

Галосныя літары
1. У беларускім алфавіце 10 галосных літар: а, о, у, ы, э, е, ё, і, ю, я. 2. Літары а, о, э, у пішуцца ў пачатку слова і пасля цвёрдых зычных для абазначэння адпаведных галосных гукаў. Літара і пішацца ў пачатку слова, пасля зычных пішацца ы або і ў залежнасці ад цвёрдасці або мяккасці зычных. Літары е, ё, ю, я ў пачатку слова, у сярэдзіне слова пасля галосных, ў (у нескладовага), раздзяляльнага мяккага знака і апострафа абазначаюць на пісьме спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі [э], [о], [у], [а]: елка - [йэ]лка, юны -[йу]ны, яма - [йа]ма; паехаў - па[йэ]хаў, паёк -па[йо]к, саюз - са[йу]з; здароўе - здароў[йэ]; льеш - ль[йэ]ш; аб'езд - аб[йэ]зд, б'ю - б[йу), сям'я - сям[йа]. 3. Літары я, ё, е, ю, і пасля зычных абазначаюць мяккасць зычных і адпаведныя галосныя гукі [а], [о], [э], [у], [і]: сяду - [с'а]ду; вязу - [в'а]зу, мёд - [м'о]д, лета - [л'э]та, люты -[л'у]ты, ліст - [л'і]ст. 4. Кропкі над літарай ё абавязковыя. Кропка над літарай і малой абавязковая. Над літарай I вялікай у друкаваных тэкстах кропка не ставіцца, а ў рукапісных тэкстах кропка абавязковая.
Літары о, ё
.
1. Літара о пішацца толькі пад націскам: год, кот, скрозь, шоўк, колас, мова, доўга, посуд, арол, шолах, плячо, дарога, разгортваць, дапамога, дадаткова, жніво, дэпо, водар, оканне, ода, оптам, ордэн, офіс, опера, Об, Орша, Омск, Обнінск, Осла, Оксфард, Орск, Токіа, Ватэрлоа. 2. Літара ё пішацца пад націскам: лёс, вёска, сёстры, цёмны, цёплы. Літара ё пішацца не пад націскам у словах з коранем ёд- і ёт-: ёдапірын, ётацыя, ётаванне. 3. Літара ё пішацца ў складаных словах з першай часткай радыё-: радыёстанцыя, радыёграма, радыёантэна.
Літары э, е
1. Літара э пішацца: у пачатку выклічнікаў э, эге, эге-ге, эй, эх; пасля прыстаўной літары г у слове гэты і вытворных ад яго (дагэтуль), а таксама ў выклічніках гэ, гэй і назвах літар (бэ, вэ і інш.); пасля шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц]: жэрдка, жэмчуг, шэры, нашэсце, чэрствы, чэк, нараджэнне, абуджэнне, рэкі, рэзаць, халадэча, сардэчны, пустэча, мястэчка, цэны, у руцэ. § 5. Правапіс літар о,э,а ў складаных словах 1. У складаных словах можа быць адзін асноўны і адзін або некалькі пабочных націскаў. Калі ў другой частцы складанага слова націск на першым складзе, то ў першай частцы замест о пішацца а: дабрадзей, скараход, салявар, дабраякасны, галаваломка, вадасховішча, малатабоец, бамбасховішча, раўнапраўе. Літара о захоўваецца ў складаных словах, першай часткай якіх з'яўляюцца слова-, што-, фота-, мота-: словазлучэнне, словазмяненне; штодзённы, штомесяц, штогод; фотаздымак, фотакопія, фотаплёнка, фотакамера, фотавыстаўка і г. д.; але: фатаграфія і вытворныя ад яго; мотагонкі, мотакрос, мотаспорт і г. д.; але: матавоз, матацыкл і вытворныя ад іх. 2. Калі ў другой частцы складанага слова націск не на першым складзе, то ў першай частцы захоўваецца о: асновапалажэнне, бавоўнапрадзільны, вогнетрывалы, водаразмеркавальнік, вагонарамонтны, востракамбінацыйны, высокаідэйны, галоўнакамандуючы, корманарыхтоўка, конегадоўля.
ПРАВАПІС ЛІЧЭБНІКАЎ СЕМДЗЕСЯТ, ВОСЕМДЗЕСЯТ
Трэба прызнаць арфаграфічна некарэктным прапанаванае напісанне слоў семдзясят, восемдзясят. У адпаведнасці з агульным правілам правапісу е, я у паслянаціскных складах (гл. п. 1 § 6 Закона) гэтыя словы павінны пісацца як семдзесят, восемдзесят (гл. таксама: Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / пад рэд. М. В. Бірылы. Мінск: БелСЭ, 1987. 903 с).
Зычныя літары.
Для абазначэння зычных гукаў у беларускай мове выкарыстоўваецца 21 літара: б, в, г, д, ж, з, й, к, л, м, н, п, р, с, т, ў, ф, х, ц, ч, ш. 2. Асобныя гукі не маюць спецыяльных літар: афрыкаты [дж], [дз] і мяккі [дз'] перадаюцца на пісьме адпаведна спалучэннямі літар д і ж, д і з: хаджу, ваджу, ксяндзы, пэндзаль, хадзіў, вадзіў, дзюны, дзеці, дзіва. 3. Гук [й] перадаецца або літарай й (на канцы склада пасля галосных: рэйка, май), або літарамі е, ё, і, ю, я, якія адпаведна абазначаюць спалучэнні гукаў [йэ], [йо], [йі], [йу], [йа] ў пачатку слова, пасля галосных, апострафа, раздзяляльнага мяккага знака і ў (у нескладовага): яма, ёмкі, ехаць, іней, юшка, маянэз, аб'ява, пад'ём, пад'ехаць, раз’юшаны, уецца, уюн, маёр, медальён, салаўі, салью, альянс, саўю.
Правапіс звонкіх і глухіх зычных
1. Чаргаванне звонкіх і глухіх зычных (акрамя прыставачнага з) на пісьме не адлюстроўваецца. Для праверкі правільнасці напісання звонкіх і глухіх зычных трэба змяніць слова ці падабраць іншае аднакаранёвае слова, каб пасля зычнага, які патрабуе праверкі, быў галосны або зычныя р, л, м, н, в: рыбка - рыба, магчы - магу, кладка - кладак, даведка - даведацца, дзядзька -дзядзечка, хадзьба - хадзіць, казка - казаць, важкі - важыць, просьба - прасіць, касьба - касіць, носьбіт - насіць, малацьба - малаціць, рубчык - рубец, паўзці - паўзу, малодшы - малады; хлеб - хлеба, рог - рога, дзед - дзеда, поезд - поезда, роўнядзь -роўнядзі, сядзь - сядзі, нож - нажа, маж - мажаш, лістаж - лістажу, воз - воза, мазь - мазі, дождж - дажджу, рэж - рэжу, а таксама розаг - розгі, мозг - мазгі, лязг - лязгаць, грыб - грыбны, грыбніца, бег - беглы, бегма, загадка - загадны, загадваць, ножка - нажны. Словы лязг, лязгаць маюць варыянты ляск, ляскаць.
Поиск
Календарь
«  Январь 2025  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Copyright MyCorp © 2025
Конструктор сайтов - uCoz